7 траўня 2024, aўторак, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна затрымала баевіка з узнагародамі ад Пуціна

8
Украіна затрымала баевіка з узнагародамі ад Пуціна
ФОТА: MVS.GOV.UA

Зламыснік спрабаваў перайсці на падкантрольную Кіеву тэрыторыю.

У аўторак, 21 верасня, на адміністрацыйнай мяжы Украіны з часова акупаваных РФ Крымам затрымалі баевіка, які садзейнічаў расейскім войскам у захопе паўвострава.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Там распавялі, што зламыснік 1957 года нараджэння спрабаваў перайсці на падкантрольную Украіне тэрыторыю праз кантрольны пункт уезду-выезду Каланчак, аднак быў выкрыты праз узнагароды ад акупантаў, якія вёз з сабой.

Падчас агляду праваахоўнікі канфіскавалі ў яго расейскія медалі «За заслугі перад бацькаўшчынай», «За абарону Крыму», «5 гадоў крымскай вясне» і «Крымская вясна», атрыманыя ў 2014 - 2018 гадах, а таксама суправаджальныя дакументы да іх з подпісам кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна.

Акрамя таго, пры сабе ў памагатага акупантаў было таксама пасведчанне ўдзельніка так званага «Саюзу ветэранаў вольнага палка народнага апалчэння Рэспублікі Крым».

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што ў 2014 годзе затрыманы браў у Крыме актыўны ўдзел у захопе прадпрыемстваў, дзяржаўных арганізацый і іншых устаноў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках