27 красавiка 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пачалі прадаваць туры для вакцынацыі ад COVID-19 за мяжой

1
У Расеі пачалі прадаваць туры для вакцынацыі ад COVID-19 за мяжой

Колькі яны каштуюць?

Расейскія тураператары пачалі прадаваць туры для вакцынацыі за мяжой прэпаратамі ад ковіда, ухваленымі Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (САЗ). Часцей за ўсё прапануюць паездкі для вакцынацыі ў Сербію, якая бясплатна прышчапляе замежнікаў прэпаратамі BioNTech/Pfizer, AstraZeneca і Sinopharm, паведаміла «Інтэрфаксу» ў аўторак, 21 верасня, выканаўчая дырэктарка Асацыяцыі тураператараў Расеі (АТАР) Мая Ламідзэ, піша «Нямецкая хваля».

Тур для вакцынацыі ў Сербію на тры дні, уключаючы пералёт, пражыванне, харчаванне, медыцынскую страхоўку і трансфер, каштуе ад 49 тысяч рублёў, паказваецца ў паведамленні «Вестника АТОР».

Прапануюцца туры для вакцынацыі ў Нямеччыне

Са слоў Ламідзэ, расійскія туркампаніі прапануюць таксама паездкі для вакцынацыі ў Нямеччыну, яны каштуюць даражэй. Так, паездка ў Мюнхен з вакцынацыяй адной дозай прэпарата Pfizer/Biontech (неабходныя дзве дозы вакцыны) каштавацьме 580 еўраў з чалавека, або 50 тысяч расейскіх рублёў, у Бадэн-Бадэн для вакцынацыі монадозай Johnson&Johnson - 870 еўраў з чалавека, або 75 тысяч расейскіх рублёў. Гэтыя расцэнкі ўключаюць вакцынацыю і афармленне медыцынскага запрашэння, а пералёт, пражыванне і паслугі перакладчыка аплачваюцца дадаткова. Акрамя таго кліенту, як паказвае «Вестник АТОР», неабходная шэнгенская віза.

«Затрымка з прызнаннем расейскіх вакцын САЗ стымулюе асобныя катэгорыі расейцаў шукаць магчымасці прышчапіцца прэпаратам, які дае магчымасць падарожнічаць у большасць краін свету», - адзначыла Мая Ламідзэ. З яе слоў, часцей за ўсё гаворка ідзе пра грамадзян РФ, якія часта выязджаюць за мяжу да сваякоў, у дзелавыя паездкі і з навучальнымі мэтамі. Акрамя таго, вакцынатуры набываюць людзі, якія хочуць забяспечыць сабе магчымасць прыязджаць у краіны ЕЗ у якасці турыстаў.

Межы Нямеччыны для турыстаў яшчэ закрытыя

Між тым Нямеччына яшчэ не адкрыла свае межы для расейцаў і дазваляе ім уезд толькі ў выключных выпадках. Як адзначаецца на сайце МУС Нямеччыны, у спіс абставінаў, на якія дазволены ўезд у ФРГ, уваходзяць «важкія медыцынскія прычыны», «калі лячэнне можа праводзіцца толькі ў Нямеччыне ці, прынамсі, не ў краіне паходжання, альбо яно ўжо пачалося тут, і калі без лячэння жыццё будзе знаходзіцца пад пагрозай або існуе рызыка значнай незваротнай шкоды».

DW накіравала МУС ФРГ пісьмовую просьбу пацвердзіць інфармацыю аб магчымасці вакцынатураў з Расеі ў Нямеччыну, да моманту публікацыі гэтага матэрыялу адказу на запыт не паступала.

САЗ прыпыніла працэс адабрэння «Спадарожніка V»

У сярэдзіне верасня САЗ прыпыніла працэс адабрэння расейскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V». Пастанова прынятая пасля таго, як інспектары арганізацыі на адным з заводаў, якія вырабляюць вакцыну, выявілі, што ён «не прытрымліваецца належных практык вытворчасці», указаў намеснік кіраўніка Панамерыканскай арганізацыі аховы здароўя (PAHO) Жарбас Барбоза.

Ён нагадаў, што ў рамках працэдуры, па якой САЗ ухваляе вакцыны ад каранавіруса для экстранага выкарыстання, вытворца павінен давесці, што прадпрыемствы, якія выпускаюць вакцыну, адказваюць запатрабаваным стандартам. Цяпер САЗ чакае апавяшчэння, што гэты завод ліквідаваў парушэнні. Пасля гэтага там будзе праведзеная новая інспекцыя, указаў Барбоза.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках