2 траўня 2024, Чацвер, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы недалёка ад мяжы з Беларуссю памёр мігрант

7
У Польшчы недалёка ад мяжы з Беларуссю памёр мігрант
ФОТА: ПОЛЬСКАЯ ПАМЕЖНАЯ СЛУЖБА

Медыкі не змаглі яго выратаваць.

У раёне беларуска-польскай мяжы знайшлі цела мігранта. Польскія памежнікі мяркуюць, што ён памёр ад сардэчнага прыступу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Памежнай службы Польшчы.

«Мінулай ноччу на адлегласці 500 метраў ад мяжы была затрыманая група мігрантаў з Ірака. Адзін з мужчынаў, нягледзячы на рэанімацыю патрулём і брыгадай хуткай дапамогі, памёр (верагодна, ад сардэчнага прыступу)», – гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначылі, што ў аднаго з мігрантаў быў станоўчы вынік на COVID-19 – ён знаходзіцца ў лякарні.

Раней польская памежная служба знайшла целы трох чалавек на мяжы з Беларуссю. Паведамлялася, што адзін з загінулых нелегалаў мог прыняць таблетку, якую яму далі беларускія сілавікі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках