26 красавiка 2024, Пятніца, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Дзень нараджэння патрыёта Беларусі Ігара Аліневіча

4
Сёння Дзень нараджэння патрыёта Беларусі Ігара Аліневіча
ІГАР АЛІНЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Яму спаўняецца 38 гадоў.

Сёння спаўняецца 38 гадоў беларускаму палітвязню, актывісту анархісцкага руху Ігару Аліневічу.

Ігар актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і салідарнасці ў Беларусі.

Першы раз рэжым Лукашэнкі судзіў Ігара Аліневіча ў 2011 годзе. Тады актывіста прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2013 годзе за кнігу «Еду ў Магадан» Ігар Аліневіч атрымаў галоўную ўзнагароду і стаў першым лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча Беларускага ПЭН-цэнтра. А ў 2016 годзе Аліневіч стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі «Хартыі-97» за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2015 год у намінацыі «За асабістую мужнасць».

Уначы з 28 на 29 кастрычніка 2020 года ён быў затрыманы пры пераездзе дзяржаўнай мяжы Беларусі памежнікамі. Рэжым Лукашэнкі вінаваціць яго ў «тэрарызме». Сам Ігар Аліневіч заявіў, што свядома скарыстаўся правам на паўстанне.

Напісаць Ігару і павіншаваць патрыёта з Днём нараджэння можна на адрас:

Галоўпаштамт, а/с 8

г.Менск

220050

Аліневіч Ігар Уладзіміравіч

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках