26 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі з 1 кастрычніка?

Што зменіцца ў Беларусі з 1 кастрычніка?

Нас чакае некалькі падаражанняў.

Якiя змены могуць адбыцца ў жыцці беларусаў з 1 кастрычніка 2021 года глядзіце ў аглядзе «Кур'ера».

Мабільныя аператары павышаюць кошты

Мабільныя аператары А1 і МТС павышаюць тарыфы на паслугі сувязі з 1 кастрычніка. Кошт у сярэднім падвысіцца на 4%. Аператар сотавай сувязі A1 папярэдзіў, што змены закрануць як фізічных, так і юрыдычных асоб.

Мабільны аператар МТС паведаміў, што змены закрануць кошты абаненцкай платы, званкоў, мабільнага інтэрнэту, паслуг фіксаванага інтэрнэту, сувязі ў роўмінгу, SMS і іншых. З новымі тарыфамі можна будзе азнаёміцца на сайтах кампаній, а таксама патэлефанаваўшы ў кантактныя цэнтры.

Паслугі «Белтэлекама» стануць даражэйшымі

У арганізацыі паведамілі, што кошт паслуг з 1 кастрычніка павялічыцца ў межах 4%. Павышаюцца тарыфы на паслугі доступу ў інтэрнэт, які падаецца арганізацыяй «Белтэлекам». Падаражанне закране ўсе тарыфныя планы, за выключэннем пакетных прапаноў «Сямейны», «Ясна» і «Бізнэс-кейс».

Рэкламу зноў трэба будзе ўзгадняць

З 8 кастрычніка ўваходзіць у дзеянне Закон «Аб змяненні законаў у пытаннях рэкламы». Галоўнае змяненне - вяртанне да працэдур узгаднення вонкавай рэкламы, рэкламы на транспарце з міністэрствамі, адміністрацыямі.

Прадугледжана:

узгадненне рэкламы лекавых прэпаратаў, метадаў аказання меддапамогі, работ і (або) паслуг, якія складаюць медыцынскую дзейнасць, вырабаў медыцынскага прызначэння і медтэхнікі, біялагічна актыўных дабавак да ежы з Міністэрствам аховы здароўя;

рэкламы аб вучобе за межамі Рэспублікі Беларусь з Мінадукацыі і МУС;

размяшчэнне (распаўсюджванне) вонкавай рэкламы, рэкламы на транспартным сродку пасля ўзгаднення яе зместу з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

Касавае абсталяванне - амаль для ўсіх

З 10 кастрычніка ў Беларусі запрацуюць новыя правілы прыёму плацяжоў. З гэтай даты суб'екты гаспадарання абавязаны ўжываць касавае абсталяванне пры:

- навучанні непаўналетніх;

- гандлю нехарчовымі таварамі на кірмашах, на гандлёвых месцах на рынках;

паданне ў арэнду жылых памяшканняў, садовых домікаў, лецішчаў, у тым ліку для кароткатэрміновага пражывання;

- ажыццяўленне раздробнага гандлю таварамі ў гандлёвых аб'ектах сістэмы спажыўкааперацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, у якіх продаж тавараў ажыццяўляе адзін прадавец;

- ажыццяўленне разноснага гандлю плодаагародніннай прадукцыяй;

- выкананні работ, аказанне паслуг па-за пастаяннага месца ажыццяўлення дзейнасці (за выключэннем тэрыторыі сельскай мясцовасці);

- аказанне паслуг, звязаных з рыбалоўствам.

Без касавых апаратаў дазволена працаваць:

- пры раздробным гандлі харчовымі таварамі, у тым ліку сельгаспрадукцыяй, на кірмашах і гандлёвых месцах (але калі прадаюцца і іншыя тыпы прадукцыі, то ўстаноўка касавага апарата абавязковая);

- пры нестацыянарным гандлі (не плодаагародніннай прадукцыяй), а таксама ў выпадку, калі чалавек аказвае паслугі па-за пастаяннага месца дзейнасці ў сельскіх населеных пунктах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках