27 красавiка 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарка рок-гурту Naka Шпакоўская: Спыняцца нельга ні ў якім разе

2
Лідарка рок-гурту Naka Шпакоўская: Спыняцца нельга ні ў якім разе
АНАСТАСІЯ ШПАКОЎСКАЯ

Трэба разумець, што ад кожнага з нас залежыць будучыня Беларусі.

«Белсат» сустрэўся ў Кіеве з Настай Шпакоўскай.

Анастасія Шпакоўская - беларуская спявачка і акторка. Стваральніца гурту Naka. Яна працавала ў Тэатры імя Максіма Горкага, звольнілася з палітычных матываў. У жніўні 2020 года вымушаная была пераехаць у Кіеў.

«У 2020 годзе так атрымалася, што я працавала і ў ініцыятыўнай групе, і была побач са штабам Віктара Бабарыкі, і многае рабіла. І потым мы пачалі рабіць «Культпратэст», - успамінае падзеі гадовай даўніны Анастасія. - Тыя падзеі, якія адбыліся ў маім жыцці і ў жыцці многіх беларусаў у жніўні мінулага года, вымусілі прыняць такое рашэнне. І зразумела было тое, што далей працаваць у дзяржаўнай установе пасля крывавых падзей, пасля таго, што адбывалася на Акрэсціна і наогул з беларусамі, - гэта здрада ў першую чаргу самой сабе».

Пасля ёй патэлефанаваў незнаёмы. Наста не была падрыхтаваная да таго, што падзеі пачнуць разгортвацца ў такім кірунку.

«Патэлефанаваў мужчына, спытаў, дзе мае дзеці, называючы цалкам прозвішча, імя па бацьку і нават гады нараджэння, ці ў бяспецы яны. Апошні пытанне было, ці ўпэўнена я ў іх бяспецы. Потым наша гаворка абарвалася раптам. Быў потым яшчэ адзін званок і было разуменне, што адбываецца нешта, што не хацелася, каб адбывалася ў тваім жыцці».

Пазней прыватныя звесткі Анастасіі пачалі з'яўляцца ў праўладных суполках. Тады прыйшло разуменне, што трэба з'язджаць.

Апынуўшыся ў Кіеве, Анастасія Шпакоўская з аднадумцамі зрабілі мноства відэа для падтрымання беларусаў. Цяпер акторка вырашыла ўзяць творчы адпачынак у сваёй музычнай дзейнасці.

«Часу не стае часта займацца музыкай. Але песні пішуцца, і нейкі рух у гэтым плане ёсць, - дзеліцца думкамі акторка і спявачка. - І галоўнае для мяне - гэта гурт Naka, гэта мая ўжо творчасць, мае песні і наогул такі мой праект, які існуе ў такім незвычайным выглядзе, бо музыкі засталіся ў Беларусі, а я тут».

Цяпер Анастасія супрацоўнічае з беларускай рэдакцыяй радыё «Унет». Яна вядзе аўтарскую праграму «Свет музыкі», цалкам прысвечаную беларускім музыкам. А яшчэ яна стварыла першую беларускую анлайн-школу ва Украіне, якая ўжо стала шырока вядомай сярод беларусаў, якія таксама вымушана пакінулі радзіму.

«Я наважыла зрабіць такую школу, дзе нашы дзеці атрымліваюць атэстацыю дзяржаўнага ўзроўню, гэта значыць яны афіцыйна залічаны ва ўкраінскую школу, але акрамя ўкраінскіх асноўных прадметаў вывучаюць беларускую мову, літаратуру, гісторыю Беларусі, а таксама расейскую мову і літаратуру».

Анастасія кажа, што школа існуе за кошт донараў, але ёсць шмат варыянтаў аплаты. Пры гэтым многія з дзяцей навучаюцца бясплатна.

«Галоўнае - трэба разумець, што ад кожнага з нас залежыць вынік, і спыняцца нельга ні ў якім выпадку», - уважае Анастасія Шпакоўская.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках