27 красавiка 2024, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістка Кацярына Андрэева атрымала ліст салідарнасці ад мэра Прагі

Журналістка Кацярына Андрэева атрымала ліст салідарнасці ад мэра Прагі
ЗДЭНЭК ГРЖЫБ, МЭР ПРАГІ. ФОТА: 420ON.CZ

8 верасня Здэнек Гржыб паўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку беларускіх незалежных журналістаў.

8 верасня мэр Прагі Здэнэк Гржыб паўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку беларускіх незалежных журналістаў. Падчас акцыі ён заявіў, што адаслаў у гомельскую калонію ліст салідарнасці журналістцы «Белсата» Кацярыне Андрэевай.

Пры гэтым мэр адзначыў, што ліст «мае мала шанцаў прайсці праз турэмную цэнзуру».

Аднак сваякі Кацярыны даведаліся, што яна ўсё ж атрымала гэты ліст. Кацярына Андрэева ўдзячная мэру Прагі за падтрымку і салідарнасць.

Кацярына Андрэева была затрыманая разам з калегай, журналісткай «Белсата» Дар'яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года падчас жывога эфіру з плошчы Перамен. 18 лютага абедзве яны былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі паводле арт. 342 КК РБ - «Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Журналісткі адбываюць пакаранне ў Гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4.

Падтрымаць іх можна лістамі: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках