27 красавiка 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вашынгтоне прайшоў саміт «чацвёркі» з удзелам лідараў ЗША, Індыі, Аўстраліі і Японіі

3
У Вашынгтоне прайшоў саміт «чацвёркі» з удзелам лідараў ЗША, Індыі, Аўстраліі і Японіі

Пра што дамовіліся краіны?

У Вашынгтоне ў пятніцу, 24 верасня, адбыўся саміт «чацвёркі» (Quad summit). Удзельнікамі дыскусіі аб бяспецы сталі лідары ЗША, Індыі, Аўстраліі і Японіі. Пра гэта паведамілі ў Белым доме, апублікаваўшы сумесную заяву краін, піша nv.ua>

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прымаў у сябе прэм'ер-міністра Індыі Нарэндра Модзі, прэм'ер-міністра Аўстраліі Скота Морысана і прэм'ер-міністра Японіі Ёсіхідэ Сугу. Сустрэча лідараў доўжылася амаль дзве гадзіны.

Нагодай для саміту яны назвалі магчымасць пераарыентаваць сябе і свет на Інда-Ціхаакіянскі рэгіён, дзе абвастраецца палітычнае супрацьстаянне. У сумеснай заяве прадстаўнікі ЗША, Індыі, Аўстраліі і Японіі падкрэслілі падтрымку вяршэнства права, свабоду суднаходства і пералётаў, мірнае развязанне спрэчак, дэмакратычныя каштоўнасці і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржаў.

Краіны дамовіліся паглыбіць супрацоўніцтва ў барацьбе з COVID-19, між іншым павялічыць вытворчасць і доступ да вакцын з даказанай высокай эфектыўнасцю.

Заснаваная лідарамі ініцыятыва Quad Vaccine Partnership павінна дапамагчы пашырыць доступ да прышчэпак: павялічыць вытворчасць пэўных вакцын, ахвяраваць вакцыны з уласных партый і да таго падобнае.

Увогуле краіны дамовіліся разам ахвяраваць больш за 1,2 мільярда доз прэпаратаў ва ўсім свеце, дадаўшы іх да доз, якія ўжо фінансавалі праз глабальную ініцыятыву COVAX.

Таксама «чацвёрка» дамовілася між іншым аб інфраструктурным партнёрстве, развіцці супрацоўніцтва ў галіне новых тэхналогій і кібербяспекі (між іншым партнёрства па 5G), аб'яднанні намаганняў у барацьбе з кліматычнымі зменамі і развіцці ў касмічных і навуковых сферах.

Пра Кітай падчас сустрэчы проста не казалі, аднак лідары краіны запэўнілі, што гатовыя супрацьстаяць «любому ціску, які будуць аказваць на каго-небудзь з нас», піша The Guardian.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках