27 красавiка 2024, Субота, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падрыхтаваў для Лукашэнкі пасаду пажарніка ў Сібіры?

28
Пуцін падрыхтаваў для Лукашэнкі пасаду пажарніка ў Сібіры?

Прэзідэнт Расеі зрабіў нечаканую заяву па тэме «сочынскага вязня».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі палітычных партый, ён часта сустракаецца з Лукашэнкам і ў найбліжэйшы час мае намер сустрэцца яшчэ раз. Са слоў Пуціна, ён мае намер абмеркаваць з Лукашэнкам тэму барацьбы з ляснымі пажарамі і вывучыць досвед Беларусі ў гэтым напрамку, піша «Ежедневник».

«Возьмем ўсё самае лепшае», - заявіў прэзідэнт Расеі. Пры гэтым Пуцін не растлумачыў, навошта для абмеркавання тэмы лясных пажараў неабходна сустракацца менавіта з Лукашэнкам. Бо гэта цалкам можна было б абмеркаваць на ўзроўні ведамстваў - Мінлясгаса і МНС. Сустрэча на «вышэйшым узроўні» тут сапраўды не патрэбная.

Адзначым, што найбольшыя па плошчы лясныя пажары ў РФ бушавалі сёлета ў Сібіры, між іншым у рэспубліцы Саха (Якуція).

Нагадаем, што Лукашэнка цяпер знаходзіцца з неабвешчаным візітам у Сочы. Прапаганда таракана стараецца схаваць гэты факт ад беларусаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках