27 красавiка 2024, Субота, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр заснавальнік легендарнага гурту Status Quo Алан Ланкастэр

5
Памёр заснавальнік легендарнага гурту Status Quo Алан Ланкастэр

Па ліку альбомаў, што сталі хітамі, брытанскі рок-гурт саступае толькі The Rolling Stones.

Заснавальнік, басіст і вакаліст брытанскага рок-гурту Status Quo Алан Ланкастэр памёр ва ўзросце 72 гадоў. Пра гэта паведаміла ў Twitter незалежная гуказапісвальная кампанія Barrel and Squidger records, якая працавала з музыкам.

Блізкі сябар Ланкастэра журналіст Крэйг Бенет напісаў у сацыяльных сетках, што выканаўца памёр у сябе дома ў Сіднэі ў атачэнні родных. Ён пакутаваў на рассеяны склероз - цяжкае аўтаімуннае захворванне, пры якім могуць узнікаць парушэнні зроку, кантролю над цягліцамі, пачуцця раўнавагі, а таксама псіхічныя разлады. Са слоў Бенета, Ланкастэр упарта змагаўся з хваробай і да апошняга выступаў на сцэне, хоць яму было цяжка перасоўвацца самастойна.

У снежні 2016 года ва ўзросце 68 гадоў памёр гітарыст Status Quo Рык Парфіт.

Status Quo была заснавана ў 1962 годзе. Агульны тыраж прададзеных альбомаў гурту перавышае 110 млн копій. Па ліку альбомаў, што сталі хітамі, ён саступае толькі калектыву The Rolling Stones Міка Джагера і Кіта Рычардса. Самы вядомы хіт гурту Status Quo - песня «In The Army Now».

Гурт актыўна выступае дагэтуль, але Ланкастэр пакінуў яго яшчэ ў 1985 годзе пасля пераезду ў Аўстралію, паведамляе ТАСС. У 2013-2014 гг. ён браў удзел у канцэртным туры арыгінальнага складу Status Quo.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках