27 красавiка 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Часопіс Lancet распусціў групу навукоўцаў, якія вывучалі паходжанне каранавіруса

3
Часопіс Lancet распусціў групу навукоўцаў, якія вывучалі паходжанне каранавіруса

Рашэнне прынятае праз іх сувязі з лабараторыяй ва Ухань.

Камісія аўтарытэтнага медыцынскага часопіса Lancet распусціла групу навукоўцаў, якой было даручана даследаваць паходжанне каранавіруса. Пра гэта паведамляе газета The Wall Street Journal (пераклад - gazeta.ua).

Такое рашэнне было прынятае праз магчымы канфлікт інтарэсаў, бо «даследчыкі маглі быць звязаныя з кітайскімі лабараторыямі».

Між іншым, старшыня камісіі што да каранавірусу часопіса Lancet і прафесар Калумбійскага ўніверсітэта ЗША Джэфры Сакс быў занепакоены сувязямі навукоўцаў з камісіі з некамерцыйнай арганізацыяй EcoHealth Alliance, якая раней даследавала каранавірусы кажаноў сумесна з інстытутам вірусалогіі ў кітайскім горадзе Ухань.

«Я проста не хацеў працоўную групу, якая мае такое відавочнае дачыненне да аднаго з галоўных пунктаў гэтага даследавання паходжання, якім была EcoHealth Alliance», - сказаў Сакс.

Вядома, што прэзідэнт EcoHealth Alliance Пітэр Дасзак узначальваў працоўную групу. Ён з'яўляецца праціўнікам версіі лабараторнага паходжання каранавіруса.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках