27 красавiка 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя аднапакаёвыя кватэры ў Менску

3
Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя аднапакаёвыя кватэры ў Менску

Кошт стартуе ад $ 35 тысячаў.

Realt.by абраў самыя бюджэтныя аднапакаёвыя кватэры ў Менску – іхні кошт не перавышае 40 000 даляраў. Многія з іх патрабуюць укладанняў у рамонт і ўладкаванне.

На вул. Перадавая (р-н Трактарны завод)

У доме па адрасе вуліца Перадавая, 5 прадаецца аднапакаёвая кватэра агульнай плошчай 30 м² (жылая – 18, кухня – 6). Дом цагляны, пяціпавярховы, пабудаваны ў 1970 годзе.

Кватэра размешчаная на пятым паверсе. У ёй сумешчаны санвузел, ёсць гаўбец. Падлогі дашчаныя.

У крокавай даступнасці шмат дзіцячых садкоў, школаў, паліклініка, лякарня, крамы, парк. Да станцыі метро «Трактарны завод» блізу 20 хвілінаў на грамадскім транспарце. Таксама каля дома чыгуначная станцыя «Трактарны».

Кошт: $ 35 500.

На вул. Чыгладзэ (р-н Масюкоўшчына)

Аднапакаёвая кватэра прадаецца ў пяціпавярхоўцы па адрасе вуліца Чыгладзэ, 4. Дом цагляны, пабудаваны ў 1970 годзе. Праведзены капітальны рамонт. Агульная плошча кватэры 32 квадратныя метры (жылая – 17, кухня – 5,5).

Кватэра размешчаная на пятым паверсе. Падлогі і вокны драўляныя. Санвузел сумешчаны.

Дом мае ўдалае размяшчэнне. Да станцыі метро «Пушкінская» 15 хвілінаў на грамадскім транспарце. У крокавай даступнасці гандлёвыя цэнтры, паркі, дзіцячы сад, школа.

Кошт: $ 36 000.

На вул. Аўэзава (р-н Чыжоўка)

У доме па адрасе вуліца Ауэзава, 9 прадаецца аднапакаёвая кватэра плошчай 33 квадратныя метры (17 – жылая, 6 – кухня). Яна размешчаная на пятым паверсе панэльнага пяціпавярховага дома, пабудаванага ў 1969 годзе. У 2009 годзе праведзены капітальны рамонт.

Як пішуць у абвестцы, за кватэрай замацаваны склеп, ёсць дадатковае месца для захоўвання габарытных рэчаў. У пярэднім пакоі ўсталяваная шафа-купэ. Санвузел паасобны. У пакоі ідэальна роўная столь. На кухні і санвузле плітка.

У раёне некалькі дзіцячых садкоў, школаў, крамаў, паліклініка, лякарня, банкі, аптэкі, рынак. За адзін прыпынак ад дома Чыжоўскае вадасховішча. У крокавай даступнасці прыпынак грамадскага транспарту. Да станцый метро «Аўтазаводская» і «Магілёўская» 9 прыпынкаў. Таксама побач зручны выезд на МКАД.

Кошт: $ 39 500.

На пр-це Ракасоўскага (р-н Серабранка)

«Аднапакаёўка» плошчай 32 квадратныя метры (жылая – 17, кухня – 6) прадаецца ў доме па адрасе праспект Ракасоўскага, 47. Яна знаходзіцца на першым паверсе. Дом панэльны, пяціпавярховы, 1972 года пабудовы.

У кватэры ўсталяваныя металічныя ўваходныя дзверы, шклопакеты, ёсць убудаваныя шафы. Падлога з ламінату. Пры набыцці жылля новым уладальнікам застанецца ўся мэбля і тэхніка.

Каля дома знаходзіцца вялікая крама, а таксама буйны гіпермаркет, дзіцячыя сады, школы, спартовы комплекс, парк і гэтак далей. Без перасадак на грамадскім транспарце можна дабрацца да станцый метро «Плошча Леніна» і «Партызанская».

Кошт: $ 38 900.

На вул. Лібкнехта (р-н «Розачка»)

У доме па адрасе вуліца Лібкнехта, 84/1 прадаецца аднапакаёвая кватэра. Агульная плошча 28 квадратных метраў (жылая – 17, кухня – 6). Размешчаная на першым паверсе. Дом цагляны, чатырохпавярховы, пабудаваны ў 1959 годзе. У 2018 праведзены капітальны рамонт.

У кватэры драўляная падлога і вокны. Санвузел сумешчаны. Ёсць лічыльнікі вады. Вокны кватэры выходзяць на вуліцу. Магчымы перавод у нежылы фонд. Суседняя кватэра таксама ў продажы з такой жа магчымасцю.

Дом мае ўдалае размяшчэнне. Да цэнтра горада можна хутка даехаць. Побач з домам прыпынак грамадскага транспарту. Ёсць уся неабходная інфраструктура – дзіцячыя садкі, школы, крамы, паліклініка і лякарня, аптэка, банк і гэтак далей.

Кошт: $ 35 500.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках