26 красавiка 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Афганістане і Самалі ў працоўных правоў больш, чым у Беларусі

6
У Афганістане і Самалі ў працоўных правоў больш, чым у Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў апублікавала глабальны рэйтынг правоў працоўных.

У ім Беларусь апынулася ў кампаніі Гандураса, Зімбабвэ і М'янмы, паведамляе сайт тэлеканала «Белсат».

За мінулы год сітуацыя з правамі працоўных у свеце пагоршылася. Калі ў 2020 годзе ў 89 краінах улады перашкаджалі стварэнню прафзвязаў, то ў 2021-м – ужо ў 109 краінах. 87% краінаў цяпер парушаюць права працоўных на страйк, 79% краінаў – права на калектыўныя перамовы, у 65% працоўныя мелі абмежаваны доступ да правасуддзя. Усё гэта тычыцца і Беларусі.

ITUC восьмы раз складае рэйтынг правоў працоўных у краінах свету. Сёлета ў дзясятку найгоршых трапілі дзве новыя краіны: М'янма, дзе ўладу захапіла ваенная хунта, і Беларусь, якая ўжо была ў той дзясятцы ў 2015 і 2016 гадах.

Таксама ў дзясятцы найгоршых сёлета Бангладэш, Бразілія, Гандурас, Егіпет, Зімбабвэ, Калумбія, Турцыя і Філіпіны.

Лепшая за Беларусь, хоць і вельмі дрэнная, з правамі працоўных сітуацыя ў Афганістане, Самалі, Сірыі, Судане і Паўднёвым Судане, Кітаі і Індыі. У рэйтынг не ўключылі Паўночную Карэю, Саудаўскую Аравію, Заходнюю Сахару і некаторыя іншыя краіны і тэрыторыі, пра якіх няма звестак.

Як прыклады беларускіх кампаній, якія парушаюць правы працоўных, згадваюцца «Нафтан», «Гродна Азот» і «Полацк-Шкловалакно».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках