27 красавiка 2024, Субота, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Беларусі зубр пасвіцца на прыбраным кукурузным полі

1
Фотафакт: У Беларусі зубр пасвіцца на прыбраным кукурузным полі
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Самы яркі прадстаўнік беларускай фаўны быў заўважаны ў Гарадзенскай вобласці.

Зубр пасвіўся на толькі што прыбраным кукурузным полі паблізу аграгарадка Новы Двор у Свіслацкім раёне Гарадзенскай вобласці, яго заўважылі 9 верасня 2021, паведамляе kp.by.

Зубр - апошні еўрапейскі прадстаўнік дзікіх быкоў. Яго даўжыня дасягае трох метраў, вышыня ў карку да двух метраў, а вага дасягае адной тоны. Зубр з'яўляецца адным з сімвалаў Беларусі. У нашай краіне ён знаходзіцца пад аховай з 1946 года.

ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках