27 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне апублікавалі звесткі аб заробку Уладзіміра Зяленскага

70
Ва Украіне апублікавалі звесткі аб заробку Уладзіміра Зяленскага
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Ён значна меншы, чым у многіх іншых чыноўнікаў.

Ва Украіне апублікавалі звесткі аб афіцыйных даходах прэзідэнта і людзей, якія займаюць высокія дзяржаўныя пасады, паведамляе партал today.ua.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі атрымліваў летась 28000 грыўняў «чыстымі», гэта значыць, крыху больш за 1000 даляраў паводле курсу на 12 студзеня 2022 года. Гэта без уліку дабавак і прэмій.

За год кіраўнік краіны зарабіў 365000 грыўняў (13,3 тысячы даляраў). З гэтай сумы было ўтрымана падаткаў і збораў на 65 тысяч грыўняў (2,4 тысячы даляраў).

Гэта значна менш, чым у шмат якіх іншых чыноўнікаў. Сакратар нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, напрыклад, зарабіў за год больш за 900 тысяч грыўняў (32,7 тысячы даляраў). Старшыня Вярхоўнай рады Руслан Стэфанчук - 795 тысяч грыўняў (28,9 тысячы даляраў).

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках