10 траўня 2024, Пятніца, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вілейцы наважылі падрабляць сыр камамбер

40
У Вілейцы наважылі падрабляць сыр камамбер
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Раней такая ініцыятыва беларускіх уладаў пацярпела фіяска ў Лёзне.

З 1 студзеня гэтага года ў Беларусь забаронена ўвозіць шэраг прадуктаў з Еўразвяза, Швайцарыі, ЗША і іншых краін. Абмежаванні павінны прадоўжыцца ўсяго шэсць месяцаў, але раптам гэтая гісторыя зацягнецца? Тады ў нас для вас навіна: без камамбера вы не застаняцеся. У 2023 годзе вытворчасцю сыру з белай цвіллю зоймуцца ў Вілейскім раёне.

Першую партыю сыру плануюць выпусціць у пачатку 2023 года, аб'ёмы вытворчасці з часам павінны ўзрасці да 3 тон за дзень.

«Інавацыйны праект рэалізуюць на Вілейскім вытворчым участку ААТ «Маладзечанскі малочны завод», - расказала журналістам намесніца старшыні камітэта эканомікі Менаблвыканкама Алена Васілеўская. Яна адзначыла, што «імпартныя аналагічныя прадукты характарызуюцца высокім коштам у нашых крамах, таму сыр стане запатрабаваным як у Беларусі, так і ў Расеі».

Агульнае фінансаванне ў праекце ў Вілейцы складзе больш за 12 млн рублёў. На прадпрыемстве, дзе будуць вырабляць беларускі камамбер, будуць створаныя 15 працоўных месцаў.

У 2018 годзе аб ідэі варыць камамбер заявілі ў Лёзна (ААТ «Малако»). На закупку тэхналагічнай лініі аддалі тады 4 млн еўраў. Паведамлялася, што праект стаўся стратным, бо «большасць беларусаў не гатовая есці такія сыры».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках