27 красавiка 2024, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя пакупкі і пасылкі: Якія ліміты на ўвоз цяпер дзейнічаюць для беларусаў

1
Замежныя пакупкі і пасылкі: Якія ліміты на ўвоз цяпер дзейнічаюць для беларусаў

Для некаторых тавараў ёсць адмысловыя абмежаванні.

Пандэмія каранавірусу і закрытыя межы прымусілі многіх беларусаў забыцца на замежны шопінг, піша myfin.by. Але ёсць спадзяванні, што сёлета магчымасцяў для паездак будзе больш. Таму не лішнім будзе прыгадаць, што і ў якой колькасці мы можам прывесці з-за мяжы, а таксама заказаць пасылкай.

Спачатку вызначымся з галоўнымі агульнымі правіламі. Пачнем з таго, што можна ўвозіць свабодна і без дадатковых плацяжоў.

Правіла першае – завезці можна толькі тавары для асабістага (сямейнага) карыстання. І зрабіць гэта можа толькі фізічная асоба.

Мыты, зборы і падаткі суправаджаюць усё, што ўвозяць арганізацыі, прадпрымальнікі і нават шараговыя вандроўцы для камерцыйных мэтаў. Проста заявіць, што вы везяце нейкія рэчы для сябе, недастаткова. Мытня праверыць і склад багажу, і колькасць рэчаў, і колькасць ужо зробленых паездак. А потым будзе пастанаўляць, прызнаць тое, што вы везяце, таварам для асабістага карыстання ці не. Пастанаўляць, вядома, не адвольна, а паводле існых нормаў.

Нормы бязмытнага ўвозу на 1 чалавека:

на самалёце можна ўвозіць любыя не забароненыя да абароту і перавозкі тавары, агульнай вагой не большай за 50 кг і агульным коштам да 10 000 еўраў;

любым наземным транспартам або пешшу можна бязмытна даставіць у Беларусь тавары агульнай вагой да 25 кг, агульным коштам да 500 еўраў;

асаблівыя правілы для пасылак з-за мяжы – адно адпраўленне не можа быць даражэйшым за 22 еўраў і не цяжэйшым за 10 кг.

Пералічанае не датычыцца спіртнога і цыгарэтаў, для іх іншыя нормы, а таксама: медалёў ды іншых узнагародаў, спартовага інвентару, абсталявання для фота і відэа. Вядома, калі ўсё гэта правозіцца не ў камерцыйных мэтах.

Для некаторых тавараў ёсць адмысловыя абмежаванні:

усе спіртныя напоі (уключаючы піва) – не больш за 3 літры на кожную асобу старэйшую за 18 гадоў;

тытунёвыя вырабы: 200 цыгарэтаў, або 50 цыгараў (цыгарылаў), або 250 грамаў, або ўсё гэта разам, але вагой не большай за 250 г у аднаго чалавека, старэйшага за 18 гадоў;

ікра асятровых рыбаў (гэта не толькі асетр, але таксама бялуга, сяўруга і інш.) – 250 грамаў;

рыба і ракападобныя (не толькі ракі, але, напрыклад, лобстары і інш.) – не больш за 5 кг.

Бязмытны ўвоз увогуле не распаўсюджваецца на:

абсталяванне для фоталабараторый;

медыцынскае абсталяванне, за выключэннем патрэбнага падарожніку ў дарозе;

салярыі і цырульневыя крэслы.

Для пасылак ёсць дадатковыя абмежаванні. Нельга перасылаць:

алкаголь і тытунёвыя вырабы, у любой колькасці;

прадукты харчавання, якія хутка псуюцца;

зброю, боепрыпасы, атрутныя і іншыя небяспечныя рэчывы.

Нагадаем, што ў Беларусь нельга ўвозіць усё забароненае да абарачэння ў нашай краіне, нават калі такое дазволена ў іншых дзяржавах.

Што рабіць, калі нормы перавышаныя

Калі перавышаны нормы ўвозу, то давядзецца заплаціць мыту (або адмовіцца ад набытых рэчаў).

Аднак мытай абкладаецца не ўвесь тавар, а толькі перавышэнне нормаў у суме ці ў вазе. Калі перавышанае і тое, і другое, мытня спаганяе той плацеж, які большы.

Велічыня мыты – 15%, але не менш за 2 еўры за 1 кг.

Нагадаем, мыту 30% (не менш за 4 еўры) ужо скасавалі, таксама скасавалі сумарны месячны ліміт на пасылкі.

Цяпер разбярэмся з парадкам разліку мыты. Уявім, што ваша пасылка ацэненая на 52 еўры:

52 – 22 = 30 еўраў – велічыня перавышэння;

30 х 0,15 = 4,5 еўра – сума плацяжу.

З лішняй вагой яшчэ прасцей. Калі пасылка важыць больш за 10 кг, то за кожны кілаграм больш за норму вы плаціце 2 еўры.

Да сумы мыты таксама дадасца мытны збор 5 еўраў і паштовая мыта – 6,54 руб.

Усе гэтыя сумы вы заплаціце на пошце пры атрыманні пасылкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках