20 траўня 2024, панядзелак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook заблакаваў старонку дэлегацыі Расеі на перамовах у Вене

4
Facebook заблакаваў старонку дэлегацыі Расеі на перамовах у Вене

Сацыяльная сетка знайшлі на старонцы забаронены кантэнт.

Сацыяльная сетка Facebook заблакавала старонку дэлегацыі Расеі на перамовах у Вене аб вайсковай бяспецы. Пра гэта паведамляе liga.net.

Са слоў кіраўніка расейскай дэлегацыі на перамовах у Вене аб вайсковай бяспецы Канстанціна Гаўрылава, старонка расейцаў была заблакаваная яшчэ ў пятніцу, 14 студзеня.

"У пятніцу Facebook забаніў старонку дэлегацыі, спаслаўшыся на забаронены кантэнт", – заявіў Гаўрылаў.

З ягоных слоў, прадстаўнікі расейскай дэлегацыі змяшчалі на сваёй старонцы ў Facebook толькі заявы кіраўніцтва Расеі і МЗС РФ.

У сувязі з гэтым дэлегацыя мае намер звярнуцца да кіраўніцтва АБСЕ, каб указаць на праблему, a Раскамнагляд запатрабаваў ад Facebook аднавіць доступ да старонкі дэлегацыі РФ.

На гэтым тыдні пасля перамоў з ЗША, NАТО і ў АБСЕ Расея атрымала адмову на яе патрабаванне не браць Украіну ў NАТО.

У Белым доме заявілі, што РФ шукае падставу для ўварвання ва Украіну і для гэтага можа сама атакаваць баевікоў на Данбасе "пад чужым сцягам".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках