27 красавiка 2024, Субота, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Скурко: Перамога немагчымая без самаахвярнай барацьбы

1
Андрэй Скурко: Перамога немагчымая без самаахвярнай барацьбы
АНДРЭЙ СКУРКО

Жонка палітвязня падзялілася вытрымкамі з лістоў мужа.

Начальнік аддзела маркетынгу “Нашай Нівы” Андрэй Скурко быў затрыманы 8 ліпеня 2021 года разам з рэдактарам выдання Ягорам Марціновічам. Спачатку ён быў падазраваным паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Далейшае ўтрыманне пад вартай было працягнутае паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (“прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу”).

Цяпер палітычны вязень знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 у Менску.

Паліна Скурко, жонка палітвязня, падзялілася вытрымкамі са снежаньскіх лістоў мужа ў Facebook:

- Я ведаю, што многія добрыя людзі зараз вымушаны шукаць новую працу.

Мне здаецца, адна з каштоўнасцяў, якую можна атрымаць з гэтай сітуацыі, у тым, што мёртвае памірае, а жывое трансфармуецца і працягвае жыць.

Хаця ў кароткатэрміновай перспектыве гэта, безумоўна, дастаўляе нязручнасці, а часам і пакуты.

Іх гісторыя нагадала выпадак з Міхасём Міхайлавічам Чарняўскім (выбітны беларускі гісторык, звольнены на некалькі гадоў у 1970-я гады з палітычных матывах), якога калісьці звольнілі з Акадэміі навук, а праз некалькі гадоў усё стала на месцы.

*

На гэтым тыдні ў нас быў тэлевізар на пэўны час - даўно забытыя ўражанні… Я быў вельмі рады, калі яго зноў забралі.

Я быў уражаны тым, што за тыя некалькі месяцаў, што тэлевізара не было, нават плэйліст у ранішніх шоў не змяніўся (ці не абнавіўся). Хоць агулам, здаецца, нервовасці ў параўнанні з летам-пачаткам восені стала менш.

*

Раптам я зразумеў, што не трымаю зла ні на каго з тых, каму трэба “падзякаваць” за сённяшняе. Павер, яны і зараз перажываюць пекла, і потым застануцца з ім, калі ўсё для нас скончыцца.

*

…Не тое каб траўмы – страшна сказаць, але ў мяне нібыта нават стрэсу няма. Я дакладна ведаю, што ні ў чым не вінаваты, і я тут - як і многія іншыя - толькі таму, што час такі.

*

...У выпадку з Напалеонам - перамога над ім была б немагчымая без самаадданай барацьбы. У Гішпаніі даслоўна ўвесь народ паўстаў супраць французскіх захопнікаў, што вымусіла Напалеона трымаць там вялікае войска, распыляючы сілы. (І гэта пры тым, што кароль Гішпаніі тут жа капітуляваў). "Расейскі паход", як і ўварванне ў Гішпанію, Напалеон пасля называў сваёй самай вялікай памылкай.

*

Гэтая сітуацыя дала зразумець, хто ёсць хто, і хто чаго варты.

*

Тут лягчэй тым, хто мае чым заняцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках