27 красавiка 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Maxar зафіксавала амаль 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў недалёка ад мяжы з Украінай

13
Maxar зафіксавала амаль 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў недалёка ад мяжы з Украінай

Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі.

Агенцтва Reuters апублікавала спадарожнікавыя здымкі, якія, як сцвярджаецца, пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што Расея зноў канцэнтруе войскі і вайсковую тэхніку недалёка ад мяжы з Украінай, паведамляе «Новая газета».

Здымкі зрабіла кампанія Maxar Technologies. На іх, як піша выданне, заўважаная вялікая колькасць вайсковай тэхнікі і расейскіх вайскоўцаў колькасцю блізу 100 тысяч. На фатаграфіях можна ўбачыць грузавікі, танкі і іншую тэхніку.

Журналіст амерыканскага выдання Newsmax Алекс Сальві паведаміў, што войскі размяшчаюцца ў 13 кіламетрах ад мяжы з Украінай - недалёка ад пасёлка Клімава, а таксама ў Клінцы (у 30 кіламетрах ад мяжы з Украінай), у Ельні (у 135 кіламетрах ад мяжы з Украінай і 130 кіламетрах ад мяжы з Беларуссю) і ў Пагонаве (у 165 кіламетрах ад мяжы з Украінай).

Напярэдадні Мінабароны Украіны ацаніла колькасць расейскіх вайскоўцаў прыблізна на 127 тысяч «разам з марскім і паветраным складнікам».

У пятніцу адбылася сустрэча міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, прысвечаная пытанням бяспекі. Гэта ўжо чацвёртае мерапрыемства, на якім прадстаўнікі краін Захаду сустракаюцца з дэлегатамі з Расеі на фоне інфармацыі аб нарошчванні колькасці расейскай тэхнікі і войскаў на граніцы з Украінай.

Выданне Politico паведамляла, што на спадарожнікавых здымках прыкметнае нагрувашчванне расейскіх танкаў, бранятанкавых частак, а таксама самаходнай артылерыі і наземных войскаў у 250-300 км ад украінскай мяжы. У Крамлі гэтую інфармацыю назвалі «ўкідам».

У пачатку тыдня група расследавання Conflict Intelligence Team (CIT) паведаміла, што расейскія войскі знаходзяцца ў 90 км ад Кіеўскай вобласці - на тэрыторыі Беларусі. Фармальна вайскоўцы прыбылі туды на вучэнні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках