16 траўня 2022, панядзелак, 19:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя прадукты, якія карысна ўжываць перад сном

4
Названыя прадукты, якія карысна ўжываць перад сном

Рэкамендацыі далі ізраільскія адмыслоўцы.

Ужыванне вугляводаў (макаронных вырабаў, каш, хлеба і т. д.) на ноч не шкодзіць фігуры. Наадварот, дазваляе скінуць лішнія кілаграмы, а таксама зменшыць рызыку развіцця цукровага дыябету і сардэчна-сасудзістых захворванняў, піша medicina.ua.

Ізраільскія навукоўцы зняпраўдзілі распаўсюджанае сярод дыетолагаў і фітнес-трэнераў меркаванне аб шкодзе вугляводнай вячэры.

Складаныя вугляводы - гэта выдатная крыніца энэргіі. Да іх належыць цэльназерневы хлеб, макаронныя вырабы, рыс і іншыя крупы, а таксама бабовыя культуры. На меркаванне навукоўцаў, дыета, багатая вугляводамі, надае адчуванне сытасці і ўплывае на выпрацоўку гармонаў, неабходных для здароўя сэрца. Таму яна выдатна падыходзіць для людзей, якія жадаюць пазбавіцца ад лішняй вагі.

Навукоўцы адабралі 78 чалавек, палова з якіх елі вугляводы на працягу дня, а другая палова - толькі на вячэру. Праз паўгода даследчыкі ацанілі ўзровень трох гармонаў: лептыну - гармону сытасці, грэліну - гармону голаду і адыпанекцін, зніжэнне якога паказвае на развіццё метабалічнага сіндрому, атэрасклерозу і цукровага дыябету.

Выявілася, што ў групе ўдзельнікаў, якая прытрымлівалася дыеты, палепшыўся гарманальны профіль. Акрамя таго, у іх паменшылася вага, акружнасць таліі і адсотак тлушчу ў арганізме. Таму калі хочаце скінуць лішнія кілаграмы, але не можаце прытрымлівацца звычайных дыет, паспрабуйце прыслухацца да парад ізраільскіх навукоўцаў. Бо гэта мара для тых, што худнеюць - есці вугляводы на ноч і становіцца зграбным.

Праблема лішняй вагі - тое, з чым сутыкаюцца мільёны людзей ва ўсім свеце. Для таго, каб худнець з карысцю для арганізма, прычым так, каб лішнія кілаграмы не вярталіся, варта прытрымлівацца комплекснага падыходу і ігнараваць шматлікія міфы аб пахудзенні.

Апошнія даследаванні ізраільскіх навукоўцаў паказалі, што калі есць на ноч складаныя вугляводы, фігура не пацярпіць. Гэта цалкам супярэчыць меркаванню большасці фітнес-трэнераў і дыетолагаў, але даследаванні былі пацверджаны фактамі. А значыць, не варта адмаўляць сабе ў складаных вугляводах у вячэрні час. Зразумела, у разумных межах.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».