25 красавiка 2024, Чацвер, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Буркіна-Фасо падаў у адстаўку

Прэзідэнт Буркіна-Фасо падаў у адстаўку
РОШ МАРК КРЫСЦІЯН КАБОРЭ
ФОТА: MICHEL EULER/AP

Рош Марк Каборэ падаў у адстаўку на фоне вайсковага мяцяжу.

Прэзідэнт Буркіна-Фасо Рош Марк Каборэ падаў у адстаўку на фоне паведамленняў аб вайсковым мяцяжы ў заходнеафрыканскай краіне, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Раней панафрыканскі партал LSI Africa паведамляў, што сям'я прэзідэнта краіны Роша Марка Каборэ пакінула Буркіна-Фасо. Вайсковыя мяцежнікі, паводле звестак СМІ, запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Сам лідар нібыта знаходзіўся пад аховай сіл жандармерыі. Відавочцы паведамлялі СМІ, што ў нядзелю ўвечары каля рэзідэнцыі прэзідэнта была чутная страляніна, а таксама былі заўважаныя верталёты ў небе.

Адзначаецца, што Каборы не з'яўляўся на публіцы з нядзелі. Аб ягонай адстаўцы агенцтву Рэйтэр паведамілі крыніцы ў сілах бяспекі і ў палітычных колах.

Са звестак СМІ, меркаваныя вайсковыя мяцежнікі ў Буркіна-Фасо вызвалілі з турмы генерала Жыльбера Д’ендэрэ, якога ўлады ў 2015 годзе асудзілі за спробу перавароту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках