30 чэрвеня 2022, Чацвер, 2:16
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ціхім акіяне пасля вывяржэння вулкана цэлая выспа пайшла пад ваду

1
У Ціхім акіяне пасля вывяржэння вулкана цэлая выспа пайшла пад ваду

Апублікаваныя ўнікальныя здымкі з космасу.

Больш за тыдзень таму ў Ціхім акіяне адбылося вывяржэнне падводнага вулкана Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай. Адно з відавочных наступстваў - амаль знік цэлы востраў. «Раскосмас» апублікаваў у сваім канале ў Twitter здымак, на якім можна прасачыць, што засталося ад вострава.

Вывяржэнне вулкана прадаўжалася некалькі дзён.

«Асноўны ўдар прыпаў на выспы Тонга. Спадарожнік #КанопусВ праводзіць маніторынг наступстваў. Тут вы можаце ўбачыць мяжу выспы да вывяржэння», - паведаміў «Раскосмас».

Падчас вывяржэння загінулі некалькі чалавек, разбурана мясцовая інфраструктура і сотні будынкаў. Канал Discover апублікаваў фатаграфію ў Telegram, на якой бачна, як востраў выглядаў раней.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».