10 траўня 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс расейскага рубля рэкордна абваліўся

24
Курс расейскага рубля рэкордна абваліўся

Курс абваліўся на фоне абвастрэння сітуацыі вакол Украіны.

Расейскі рубель абваліўся ў дачыненні да даляра і еўра, сведчаць звесткі Маскоўскай біржы. Падчас таргоў 26 студзеня курс еўра паставіў рэкорд і перавысіў 90 рублёў упершыню з ліпеня 2021 года (плюс 1,7 рубля), а даляр - 80 рублёў (плюс 1,6 рубля).

На 18:50 паводле менскага часу даляр і еўра каштуюць 80,26 рубля і 90,52 рубля адпаведна. Курсы замежных валют у дачыненні да рубля пачалі актыўна паднімацца пасля 17:30, калі ў СМІ распаўсюдзіліся паведамленні аб прапанове аказаць дапамогу «ДНР» і «ЛНР» у выглядзе паставак вайсковай прадукцыі. Абвал рубля назіраецца ад пачатку студзеня на фоне абвастрэння сітуацыі вакол Украіны.

Стратэгі амерыканскага банка JPMorgan Chase заклікалі сваіх кліентаў адмовіцца ад доўгіх укладанняў у расейскую валюту ў сувязі з ростам нявызначанасці праз нарастанне напружанасці вакол Украіны. «Для стабільнага ралі аблігацый, магчыма, неабходны як зніжэнне геапалітычнай нявызначанасці, так і больш відавочныя прыкметы таго, што інфляцыя дасягнула свайго піка», – канстатавалі ў JPMorgan.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках