Памежнікі Кыргызстана і Таджыкістана ўчынілі перастрэлку з мінамётамі
5- 27.01.2022, 19:17
- 3,722
Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў правакацыі.
На мяжы Таджыкістана і Кыргызстана службоўцы памежных войскаў дзвюх краін учынілі перастрэлку, паведамляе выданне 24kg.
Выданне «Фергана» паведамляе, што ў выніку канфлікту ёсць параненыя, а адну з памежных вёсак давялося часткова эвакуяваць.
Бішкек і Душанбэ абвінавачваюць у тым, што адбываецца адзін аднаго. У Таджыкістане сцвярджаюць, што ўсё пачалося з таго, што кіргізы пачалі закідваць камянямі аўтамабілі з таджыкскімі нумарамі. У Кіргізіі заяўляюць, што канфлікт пачалі суседзі, якія ў аднабаковым парадку перакрылі аўтамабільную трасу Баткоў – Ісфана, што перасякае мяжу.
У раён месца здарэння накіраваўся начальнік упраўлення Памежнай службы Кыргызстана Кыялбек Таланбаеў. З таджыкскага боку перамовы з кіргізамі спрабаваў праводзіць мэр горада Ісфана Бахахадзін Бахадурзода.
Агульная працягласць мяжы паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам складае 970 км. Па 460 км дамоўленасцей няма, а таму перыядычна ўзнікаюць канфлікты, калі абедзве дзяржавы заяўляюць свае прэтэнзіі на той ці іншы ўчастак.
У красавіку мінулага года канфлікт праз камеру, якую таджыкскія вайскоўцы павесілі на слупе на спрэчнай тэрыторыі, прывёў да цэлай серыі сутыкненняў. Праз некалькі дзён бакам удалося дамовіцца аб спыненні агню.