1 верасня 2026, aўторак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія самалёты даставілі ў Казахстан кыргызстанскіх вайскоўцаў

11
Расейскія самалёты даставілі ў Казахстан кыргызстанскіх вайскоўцаў

150 вайскоўцаў прыбылі ў краіну.

У Казахстан у пятніцу прыбылі 150 вайскоўцаў з суседняга Кыргызстана - як частка кантынгенту Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспецы (АДКБ). Ён разгорнуты ў краіне на просьбу прэзідэнта Казахстана Касым-Жомарта Такаева ў сувязі з масавымі пратэстамі і беспарадкамі ў краіне, пра якія Такаеў гаворыць як пра акты тэрарызму.

Як паведамляе ТАСС, кыргызстанскія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан на расейскіх вайскова-транспартных самалётах. Расейскія вайскоўцы складаюць аснову кантынгенту АДКБ. Іх у Казахстан адпраўлена амаль 3 тысячы. Таксама ў кантынгент уваходзяць вайскоўцы з Беларусі, Арменіі і Таджыкістана. Таджыкскіх вайскоўцаў даставілі ў Казахстан таксама расейскія самалёты.

Адпраўку вайскоўцаў з Кыргызстана адобрыў раней у пятніцу парламент краіны. Паведамляецца, што рашэнне было прынятае толькі пасля паўторнага галасавання. 69 дэпутатаў прагаласавалі «за», 7 «супраць». Кыргызстанскія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан праз дзень пасля прыбыцця расейскіх.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках