1 верасня 2026, aўторак, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску «замініравалі» цэлы шэраг навучальных і медыцынскіх будынкаў

5
У Мінску «замініравалі» цэлы шэраг навучальных і медыцынскіх будынкаў
Ілюстрацыйнае фота

Прыязджалі сапёры.

У шэраг медыцынскіх і навучальных устаноў Мінска 1 верасня паступілі паведамленні пра нібыта закладзеную выбухоўку. Пра гэта паведамілі у ГУУС Мінгарвыканкама і адзначылі, што ў сувязі з гэтым на месцах праводзіліся праверкі.

«Сёння ў шэраг медыцынскіх і навучальных устаноў сталіцы паступілі электронныя паведамленні пра нібыта закладзеныя выбуховыя прылады», — паведамілі ў ведамстве.

Сапёры агледзелі ўказаныя аб’екты, а таксама прылеглую да іх тэрыторыю — ні небяспечных прадметаў, ні выбуховых рэчываў выяўлена не было.

Цяпер праваахоўнікі ўсталёўваюць асобаў тых, хто разаслаў ілжывыя паведамленні. У ГУУС нагадалі, што за падобныя дзеянні прадугледжаная крымінальная адказнасць — аж да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках