«Кантралёраў паўкраіны, а праверыць якасць не могуць»
1- 1.09.2026, 14:36
Пакупнікі скардзяцца на «пратэрміноўку» ў крамах.
Жыхарка Баранавіч pav_lina_25 распавядае ў Threads пра тое, што ўбачыла на прылаўках крамы «Маяк» на вуліцы Леніна, 24/3 у сваім горадзе.
«Колькі разоў ужо бачыла пратэрмінаваны тавар на прылаўках, — піша яна. — І сёння ўсё ўздутае, добра, што ў руках не лопнула. Побач са мной стаяла касірка, выкладала тавар і зрабіла выгляд, што не бачыць майго абурэння.
Пытанне адно: колькі можна травіць людзей? І ладна, што часта не прыбіраюць пратэрміноўку своечасова, дык, відаць, і з умовамі захоўвання праблемы. На фота кетчуп яшчэ па тэрмінах нармальны, а па факце ўжо ўсё. Асабліва — гародніна і садавіна.
Як даўно санстанцыя правярала гэтыя крамы?»
Мінчанка setfetka распавяла пра падобную сітуацыю ў краме «Еўраопт».
«Прапаную вам напісаць скаргу на «Еўраопт», — піша яна. — І справа нават не ў QR, а ў тым, што яны прадаюць пратэрміноўку. Пры сканаванні QR дакладна відаць, калі і ў якой краме ён быў рэалізаваны, нават асабліва даказваць не трэба. Як мінімум — вяртанне кошту тавару, а калі пастарацца, дык яшчэ і кампенсацыі можна дабіцца».
Карыстальнікі сацсеткі распавялі, як часта яны знаходзяць пратэрміноўку на прылаўках. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары пад пастамі:
— Якая карысць ад гэтых «маякоў» і «капеечак»? Адкрываюць на кожным кроку, а парадак навесці не могуць. Лепш бы іншыя крамы адкрывалі.
— Нібыта пратэрміноўка ў «Еўраопце» — гэта нешта новае.
— Кантралёраў паўкраіны, а праверыць элементарную якасць прадуктаў не могуць.
— Вы яшчэ ў «Капеечцы» не былі.