1 верасня 2026, aўторак, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: Трамп даверыў нафту Венесуэлы загадкаваму мільярдэру

4
Axios: Трамп даверыў нафту Венесуэлы загадкаваму мільярдэру

Гісторыя прадпрымальніка нагадвае палітычны трылер.

Гістарычная нафтавая здзелка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Венесуэлай апынулася звязанай з постаццю, чыя біяграфія больш нагадвае палітычны трылер. 46-гадовы венесуэльскі прадпрымальнік Алехандро Бетанкур узначальвае кампанію, якая цяпер рыхтуе беспрэцэдэнтнае партнёрства з Пентагонам, піша Axios (пераклад — сайт Charter97.org).

«Без Бетанкура не было б здзелкі ў сферы энергетычнай бяспекі», — заявіў Axios амерыканскі чыноўнік. Паводле яго слоў, менавіта прадпрымальнік адыграў важную ролю ў палітычных працэсах, якія ў выніку прывялі да адхілення Нікаласа Мадура.

Бетанкур супрацоўнічаў з амерыканскімі ўладамі яшчэ падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Трампа. У 2019 годзе ён выступаў пасярэднікам паміж апазіцыяй Венесуэлы, вайскоўцамі і палітыкамі, якія падтрымлівалі Хуана Гуайдо. Пазней ён ездзіў у Маскву з пасланнем ад урада Гуайдо з заклікам спыніць падтрымку Мадура.

Пасля правалу спробы змены ўлады Бетанкур пакінуў краіну. Аднак у 2023 годзе яго запрасілі назад, бо ён лічыўся спецыялістам па аднаўленні нафтавай галіны.

Цяпер яго кампанія North American Blue Energy Partners атрымае доступ да 17 нафтавых радовішчаў. ЗША інвестыцый не робяць, але атрымліваюць 35% долі і 20% здабытае нафты пасля аплаты падаткаў па сабекошце.

Пры гэтым вакол прадпрымальніка цягнецца шлейф расследаванняў. У ЗША і Швейцарыі яго звязвалі са справай аб адмыванні $1,2 млрд, аднак Бетанкуру абвінавачванняў так і не прад’явілі.

Эксперты сумняюцца, што пагадненне хутка знізіць цэны на бензін. У самой Венесуэле яго ўжо крытыкуюць як карупцыйную здзелку элітаў. Адвакат прадпрымальніка настойвае: «Ён выключна ўдала падыходзіць для гэтага гістарычнага моманту».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках