Цягнік Адлер — Мінск сур'ёзна выбіўся з раскладу і едзе «змененым маршрутам»
- 1.09.2026, 14:26
- 1,182
У БЧ назвалі прычыны затрымкі.
Цягнік Адлер — Мінск 1 верасня прыбудзе ў Беларусь прыкладна на чатыры гадзіны пазней за расклад і пойдзе па змененым маршруце, паведаміла Беларуская чыгунка са спасылкай на аператыўную інфармацыю РЖД.
Ідзе пра цягнік № 302/301 Адлер — Мінск, які адправіўся з Адлера 30 жніўня. Прычынай затрымкі ў БЧ назвалі «тэхнічныя прычыны», не ўдакладніўшы падрабязнасцяў.
Для пасажыраў цягніка арганізуюць харчаванне на станцыі Магілёў-2 — яго выдадуць непасрэдна ў цягніку. Час спазнення паспрабуюць скараціць пасля таго, як склад уедзе на тэрыторыю Беларусі.
Акрамя таго, 1 верасня для пасажыраў, якія загадзя набылі квіткі са станцый на ўчастку Гомель — Мінск, прызначылі дадатковы цягнік № 691 Гомель — Мінск. Ён адправіцца з Гомеля ў 12:53 і будзе спыняцца паводле раскладу цягніка Адлер — Мінск.
Актуальны час прыбыцця і адпраўлення цягнікоў на станцыях БЧ можна ўдакладніць па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.
Варта адзначыць, што ў ноч на 1 верасня У Расіі адбылася масіраваная атака беспілотнікаў. Паводле звестак Мінабароны РФ, з 20:00 31 жніўня да 08:00 1 верасня СПА нібыта перахапіла і знішчыла 516 дронаў, у тым ліку над Растоўскай, Варонежскай, Курскай, Бранскай і Смаленскай вобласцямі.
Ці звязаная з атакой затрымка цягніка Адлер — Мінск, у БЧ не ўдакладнялі.