2 верасня 2026, Серада, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на поўдні Украіны: аператыўны каментар УСУ

Што адбываецца на поўдні Украіны: аператыўны каментар УСУ

УСУ працягваюць адціскаць ворага да правага берага Дняпра.

Украінскае войска працягвае рух наперад на Херсонскім кірунку, пад агнявым кантролем знаходзяцца пераправы праз Дняпро, аднак расейцы спрабуюць узводзіць новыя.

Што цяпер адбываецца на паўднёвым фронце, у эфіры праекта FreeДом распавяла начальніца прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк, піша unian.net.

З яе слоў, УСУ працягваюць адціскаць ворага да правага берага Дняпра і трымаць кантроль над пераправамі. Акупанты спрабуюць наладзіць альтэрнатыўныя пераправы - узводзяць пантонныя масты.

«Расейцы спрабуюць засяродзіцца ў адным раёне, дзе змогуць трымаць хаця б абарону», - адзначыла Гумянюк.

Яна дадала, што, мяркуючы з перахопаў і па сведчанняў акупантаў, якія трапілі ў палон, падраздзяленні РФ на поўдні не атрымалі канкрэтных заданняў, ім загадалі проста не пакінуць там свае пазіцыі.

«Яны не разумеюць задачы, яны не разумеюць, каму яны там патрэбныя, яны не бачаць і не адчуваюць там лагістыкі, якая павінна была іх там забяспечваць», – кажа начальніца прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках