20 траўня 2024, панядзелак, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ збіваюць 85-90% дронаў-камікадзэ іранскай вытворчасці, запушчаных РФ

3
УСУ збіваюць 85-90% дронаў-камікадзэ іранскай вытворчасці, запушчаных РФ

Пра гэта паведаміў сакратар РНБА Украіны.

Украінскія вайскоўцы збіваюць да 90% дронаў-камікадзэ іранскай вытворчасці Shahed-136, якімі Расея атакуе ўкраінскія гарады.

Пра гэта сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў распавёў у інтэрв'ю «Радыё НВ» 13 кастрычніка.

«Што да «Шахідаў». Так, часам яны прарываюцца, але колькасць «Шахідаў», якія збіваюць нашы вайскоўцы, супрацьпаветраныя сілы, іншыя падраздзяленні, задзейнічаныя ў гэтым працэсе, ужо дасягае адсоткаў 85-90, у залежнасці ад дня. Яны запускаюць іх шмат. Гэта іранскія так званыя беспілотныя лятальныя апараты пад назвай «камікадзэ». Мы навучымся змагацца з гэтымі рэчамі», - сказаў ён.

Данілаў адзначыў, што такая выніковасць не азначае, што ўкраінцы не павінны рэагаваць на сігналы паветранай трывогі.

«Абавязкова трэба хавацца ў бамбасховішчы; абавязкова прымаць тыя ці іншыя пастановы аб перамяшчэнні людзей у месцы, дзе ёсць абсалютна бяспечная для іх сітуацыя», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках