16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі чацвёрты раз

4
Святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі чацвёрты раз
УЛАДЗІСЛАЎ БАГАМОЛЬНІКАЎ

Ён правядзе за кратамі як мінімум 59 дзён.

Пра чацвёрты суд над праваслаўным святаром Уладзіславам Багамольнікавым паведамляе «Хрысціянская візія». Цяпер яго будуць трымаць за кратамі як мінімум 59 дзён.

Багамольнікаў меў выйсці сёння на волю пасля 44 дзён, але стала вядома, што ён быў зноў асуджаны на 15 дзён.

Нагадаем, 31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру святара і затрымалі яго. Вядома, што айцец Уладзіслаў перахварэў у няволі на ковід.

Багамольнікаў - выкладчык Менскай духоўнай акадэміі. Ён абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітычнага вязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым карнікамі Раману Бандарэнку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках