26 красавiка 2024, Пятніца, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гомельдрэў» прадае будынак канторы 19-га стагоддзя

5
«Гомельдрэў» прадае будынак канторы 19-га стагоддзя

Цана ніжэйшая, чым два гады таму.

Прадпрыемства «Гомельдрэў» зноў прадае будынак плошчай больш за 600 квадратных мэтраў. Цану знізілі на 18%, піша zerkalo.io.

Кантора агульнай плошчай 629 квадратных мэтраў выстаўленая на продаж на электроннай гандлёвай пляцоўцы "ІПМ-Таргі". Стартавая цана 90 372 рублі. Будынак, які знаходзіцца вуліцы Севастопальскай, быў збудаваны ў канцы 19 стагоддзя. З тых часоў яго надворны выгляд не зведаў кардынальных змен.

Гэты будынак, разам з некалькімі іншымі аб'ектамі, прадпрыемства спрабавала прадаць яшчэ ў 2020 - за 111 тысяч рублёў, аднак пакупнікоў, ахвочых набыць нерухомасць, не знайшлося.

Нягледзячы на рэгулярную падтрымку дзяржавы, у тым ліку ў рамках мадэрнізацыі, "Гомельдрэў" перажыло няпростыя часы. У 2020 годзе прадпрыемства мела страт не больш за 12,7 млн рублёў. А ў мінулым годзе фінансавы стан кампаніі палепшыўся. За 2021 год яна атрымала даход большы за 215 млн рублёў. Чысты прыбытак склаў 4,365 млн рублёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках