27 красавiка 2024, Субота, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жданаў: Першая хваля мабілізаваных у РФ – смяротнікі

18
Жданаў: Першая хваля мабілізаваных у РФ – смяротнікі

Іх проста кінуць у акопы, як у 1941 годзе.

Мабілізаваных у войска краіны-акупанта жыхароў РФ нармальна не навучаюць, не забяспечваюць неабходным. Частку з іх улады Расеі ў тэрміновым парадку адправяць на фронт, каб кампенсаваць вялікія страты захопнікаў ва Украіне. Пра гэта ўкраінскі ваенны экспэрт, палкоўнік запасу Алег Жданаў заявіў у інтэрв'ю «Гардону».

Экспэрт, у якасці прыкладу расейскага падыходу да "падрыхтоўкі" і экіпіроўкі акупантаў нагадаў, што мабілізаваным расейцам у выпадку ранення раілі жаночыя гігіенічныя тампоны "ў раны засоўваць".

- Вучыцца сябе бінтаваць, жгуты купляць у аптэках. Шкарпэткі, майткі, саколкі - гэтага нічога няма, - пералічыў ён.

Паводле інфармацыі Жданава, першая хваля расейскіх мабілізаваных - "яны яшчэ нешта атрымалі".

- Прычым самае крыўднае, што тыя, хто прыйшоў першымі, - у іх адабралі ўсе нестатутныя рэчы: ліхтарыкі, сцізорыкі, нейкія супернаборы інструментаў маленькія. А зараз ім выдаюць спіс, што яны павінны з сабой узяць на вайну. Таму што Радзіма ім гэтага не дасць, - распавядае ён.

Таму Генштаб РФ, з прагнозу Жданава, загразне ў гэтай руціне.

- Першая хваля будуць смяротнікамі. Іх зараз адправяць на фронт. І мы ўжо аб гэтым атрымліваем інфармацыю з Расейскай Федэрацыі, што сёння-заўтра павінны першыя партыі прыбыць на фронт, - дадаў экспэрт.

Прычына адпраўкі ва Украіну непадрыхтаваных расейскіх вайскоўцаў - катастрафічная сітуацыя з асабовым складам акупантаў на фронце, тлумачыць ён.

- Атрымалася так, што пакуль яны разносілі позвы, яны спынілі стоеную мабілізацыю. Вайсковыя камісарыяты не ўправіліся. Яны не здолелі развязаць дзве задачы адначасова, - сцвярджае Жданаў.

Паводле ягоных слоў, "узнікла пярэрва", падчас якой расейскія рэзэрвы ва Украіну перасталі перакідвацца праз "стоеную мабілізацыю". А страты акупантаў, наадварот, у выніку ўкраінскага контрнаступу значна выраслі.

- На сённяшні дзень калі мы глядзім звесткі пра страты, то расейскія войскі нясуць страты дзесьці ў сярэднім да батальёна штодзень, блізу 500 чалавек плюс-мінус. БТГ штодзень. 10 дзён - 10 БТГ. Гэта дывізія. Усё, яе няма. Яе трэба пільна папаўняць. Таму першая партыя мабілізаваных з'едзе на фронт. Іх проста кінуць у акопы, як у 1941 годзе, - уважае ўкраінскі вайсковы эксперт.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках