27 красавiка 2024, Субота, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаў вядомы лёс акупантаў, якія трапілі ў атачэнне ў Лімане

13
Стаў вядомы лёс акупантаў, якія трапілі ў атачэнне ў Лімане

Украінскія падраздзяленні працягваюць працу па зачыстцы наваколляў горада.

УСУ здолелі ўзяць у палон частку акупантаў, якія патрапілі ў атачэнне ў горадзе Лімане Данецкай вобласці. Яшчэ частка была знішчаная.

Пра гэта ў эфіры тэлемарафона паведаміў прэс-сакратар Усходняй групоўкі Узброеных сіл Украіны Сяргей Чараваты, піша «Новое время».

На пытанне наконт паведамленняў аб атачэнні вялікай колькасці акупантаў у кірунку Лімана, Чараваты расказаў, што «частка з іх фізічна знішчаная, частка ўзятая ў палон, а частка змагла пэўнымі калонамі або малымі групамі выйсці».

Некаторыя з груп акупантаў цяпер спрабуюць заняць абарону ў Крамянной.

Украінскія падраздзяленні працягваюць працу ў Лімане, бо рэшткі групоўкі акупацыйных войскаў ёсць у лясах.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках