27 красавiка 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус арганізаваў лёгкі бізнэс на банкаўскіх картках

1
Беларус арганізаваў лёгкі бізнэс на банкаўскіх картках

Сетку так званых «дропераў» выкрылі аператыўнікі ў Віцебску.

Маладзёны прадавалі ашуканцам рэквізіты банкаўскіх картак, каб тыя маглі выкарыстоўваць іх для вываду грошай.

Галоўным у камандзе «дропераў» быў 22-гадовы жыхар Віцебска. Ён угаворваў знаёмых афармляць на сябе банкаўскія карты і плаціў ім штотыднёвае ўзнагароджанне.

— З кастрычніка 2021 да жніўня 2022 года віцяблянін перадаў звесткі амаль 50 аплатных карт як мінімум сямі жыхароў вобласці. Кожнаму з іх ён рэгулярна выплачваў абумоўленую загадзя суму - 50-100 рублёў на тыдзень. Пры гэтым сам атрымліваў узнагароду ад крымінальных куратараў, - каментуюць у прэс-службе УУС Віцебскай вобласці.

У МУС папярэджваюць, што продаж рэквізітаў сваёй банкаўскай карты пагражае крымінальнай адказнасцю. Калі раптам вам паступае такая павабная прапанова, варта задумацца, для чаго незнаёмым людзям патрэбныя гэтыя рэквізіты.

У Віцебску следчымі распачатая крымінальная справа за незаконнае абарачэнне сродкаў аплаты паводле арт.222 КК РБ. Пакараннем можа быць штраф або абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках