27 красавiка 2024, Субота, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі прадоўжаны

Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі прадоўжаны

Непагадзь не здае пазіцыі.

Аранжавы ўзровень небяспекі прадоўжаны на аўторак, 4 кастрычніка. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

«4 кастрычніка, у аўторак, на большай частцы тэрыторыі Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей захаваецца вецер парывамі да 15-20 м/с», — гаворыцца ў паведамленні.

Рэкамендацыі МНС пры моцным ветры

• Прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць прычыніць шкоду вашаму жыллю.

• Аўто пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража аўтамабіль варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.

• Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

• Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках