27 красавiка 2024, Субота, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выдаткі расейскага бюджэту на ўтрыманне Пуціна павялічаць на 30%

16
Выдаткі расейскага бюджэту на ўтрыманне Пуціна павялічаць на 30%

Гаспадар Крамля ўсё даражэй абыходзіцца расейскім падаткаплацельнікам.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, які развязаў вайну з Украінай, абвясціў першую за 80 гадоў мабілізацыю і пагражае міру ядзернай зброяй, усё даражэй абыходзіцца расейскім падаткаплацельнікам, піша a target="_blank" href=https://t.me/finanz_ru/15880>Finanz.

Выдаткі федэральнага бюджэту на «функцыянаванне прэзідэнта РФ» у 2023 годзе павялічацца на 30%, вынікае з тлумачальнай запіскі да закона аб бюджэце, які на мінулым тыдні быў унесены ў Дзярждуму.

За год Пуцін і ягоная адміністрацыя абыдуцца казне на 19,131 млрд рублёў – на 4,123 млрд расейскіх рублёў больш, чым было закладзена ў 3-гадовы бюджэт, прыняты год таму.

У 2024 годзе выдаткі на ўтрыманне прэзідэнта РФ і ягонай адміністрацыі павялічацца на 4,491 млрд рублёў (29%), да 19,98 млрд рублёў; а ў 2025-м годзе – на 4,456 млрд рублёў, да 20,59 млрд.

Сумарна за тры гады «функцыянаванне» Пуціна будзе каштаваць падаткаплацельнікам 59,7 млрд расейскіх рублёў – сума, супастаўная з гадавым бюджэтам Кастрамской вобласці, Магаданскай вобласці або Кабардзіна-Балкарыі.

Амаль 90% дадатковых выдаткаў сыдуць на фінансаванне павышэння заробкаў у АП і іншых структурах, вынікае з звестак Мінфіна РФ: 3,864 млрд рублёў у 2023 годзе, 4,112 млрд рублёў у 2024-м, 4,321 млрд рублёў – у 2025-м.

Рост выдаткаў на прэзідэнта – 29–30 адсоткаў – стане рэкордным сярод усіх галінаў улады.

Так, асігнаванні на ўтрыманне апарату ўрада павялічваюцца ў 2023 годзе толькі на 5%, да 9,345 млрд рублёў. Утрыманне Савета Федэрацыі даражэе на 10%, да 7,471 млрд рублёў, Дзяржаўнай Думы – на 9%, да 13,986 млрд рублёў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках