27 красавiка 2024, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Салігорску грузавік з цыстэрнай праваліўся пад зямлю проста на праезнай частцы

7
У Салігорску грузавік з цыстэрнай праваліўся пад зямлю проста на праезнай частцы

Асфальт асеў праз моцныя залевы.

У Салігорску 4 кастрычніка грузавы аўтамабіль з цыстэрнай праваліўся пад зямлю. Праз моцныя залевы адбылося абвальванне каналізацыйнага калектара. Пра гэта паведамляе Салігорскі тэлевізійны канал.

«На гэтым адцінку пасля вялікіх ліўневых дажджоў адбылося абвальванне каналізацыйнага калектара дыяметрам 700 мм. Гэта пацягнула за сабой прасяданне асфальту», ― заявіў галоўны інжынер прадпрыемства «Салігорскводаканал» Васіль Лаўранкоў.

Ён таксама адзначыў, праз моцныя ліўні, як відаць, абрынуўся звод трубы. Рамонтныя працы па ўхіленні правалу і замены адрэзка калектара зоймуць прыблізна 3-4 тыдні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках