27 красавiка 2024, Субота, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі фронт развальваецца ў трох месцах пад Херсонам

6
Расейскі фронт развальваецца ў трох месцах пад Херсонам
Фота: Getty Images

Пад ударамі УСУ акупанты спешна адыходзяць да Новай Кахоўкі.

Наступ УСУ на Херсонскім кірунку фронту набывае ўсё большыя маштабы – пад націскам удараў украінскай арміі адразу з трох бакоў расейцы пачалі адступаць у кірунку Херсона, паведамляе dialog.ua.

Пасля шматдзённых нападаў УСУ ўзялі пад кантроль Давыдаў Брод – сяло ў Вялікааляксандраўскім раёне Херсонскай вобласці, размешчанае на ўсходнім беразе ракі Інгулец.

Ключавы для фронту населены пункт поўнасцю кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі, адкуль пачалі паступаць відэа і фота пацверджання вызвалення. Давыдаў Брод як і Белагорка, былі моцнымі апорнымі пунктамі расейскай арміі, якая ноччу пасля стратаў і няспынных удараў УСУ пачала адыходзіць.

У Стараселлі таксама знаходзяцца ўкраінскія вайскоўцы. Такім чынам, пры вывучэнні мапы становяцца зразумелыя агульныя контуры маштабнага прасоўвання УСУ, якое ажыццяўляецца як мінімум з трох кірункаў.

Ваенны эксперт, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка ў сваім тэлеграм-канале адзначае, што пасля вызвалення Давыдава Брода працэс наступу ўкраінскай арміі паскорыцца ў некалькі разоў.

«Цяпер працэс паглыблення ў правабярэжку паскорыцца ў некалькі разоў. ДБ быў каменем спатыкнення для паскарэння працэсаў з поўначы. Паўночны і Паўночна-ўсходні кірунак адначасова РАВ не змогуць блакаваць ад слова ніяк. Застаюцца расейцам толькі ўцёкі праз Новую Кахоўку ці ў Херсон, а адтуль, калі не паспеюць, то толькі ў фармаце “200-я”, “300-я”, “400-я”», – адзначыў ён.

Расейскі дыверсант Ігар Стралкоў-Гіркін таксама паведамляе пра цяжкую сітуацыю для войска РФ на двух кірунках фронту, дзе пад націскам УСУ акупанты адыходзяць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках