Наталля Радзіна: Гэтая вестка надзеяй разнясецца па ўсіх турмах і калоніях Беларусі
13- 7.10.2022, 12:46
- 33,226

Нобэлеўская прэмія міру Алесю Бяляцкаму - падтрымка для ўсіх нашых палітвязняў.
Беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру.
Галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна пракаментавала гэтую навіну:
— Нобэлеўская прэмія міру беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму - гэта не толькі даніна ягонай мужнасці, гэта падтрымка ўсіх нашых палітвязняў, усіх, хто сёння знаходзіцца ў беларускіх турмах у нечалавечых умовах.
Цяпер гэтая вестка надзеяй разнясецца па ўсіх турмах і калоніях Беларусі. Гэта яшчэ і сігнал усім «вертухаям», што іх час заканчваецца.
Жыве вольная Беларусь!