20 траўня 2024, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будуць па-новаму разлічваць адпачынкавыя грошы

5
У Беларусі будуць па-новаму разлічваць адпачынкавыя грошы

Ужо з 1 студзеня 2023 года.

У Беларусі з 1 студзеня 2023 года будуць па-новаму разлічваць адпачынкавыя грошы. З чым гэта звязана, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Так, Мінпрацы ўнесла змяненні ў інструкцыю аб парадку вылічэння сярэдняга заробку, які захоўваецца працаўніку на час адпачынку, а таксама з'яўляецца арыенцірам для выплаты грашовай кампенсацыі за нявыкарыстаны працоўны адпачынак. Сярэднямесячная колькасць каляндарных дзён зменшаная з 29,7 да 29,6.

У Мінпрацы растлумачылі, што гэта звязана з дзяржаўнымі святамі ў Беларусі – раней іх было 9, а цяпер – 10. Такім чынам, пры разліку адпачынкавых грошай сярэдні заробак, у які ўваходзяць таксама прэміі, бонусы, надбаўкі і ўзнагароды, будзе дзяліцца на меншую колькасць каляндарных дзён, а значыць, будзе крыху вышэйшы, як і кампенсацыі за адпачынак.

Ва ўстанове таксама звярнулі ўвагу на тое, што выплаты, якія праводзяцца за актуальны месяц, як і раней, уключаюцца ў разлік сярэдняга заробку ў тым месяцы, за які яны налічаныя.

– Штомесячная прэмія за кастрычнік і налічаная ў кастрычніку ўключыцца ў разлік сярэдняга заробку ў кастрычніку, – растлумачылі ў Мінпрацы.

Паведамляецца, што новы парадак вылічэння сярэдняга заробку набывае моц 1 студзеня 2023 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках