1 верасня 2026, aўторак, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Манчэстэр Юнайтэд» скасаваў кантракт з Крыштыяну Ранальду

20
«Манчэстэр Юнайтэд» скасаваў кантракт з Крыштыяну Ранальду
Криштиану Роналду

КРЫШТЫЯНУ РАНАЛЬДУ Кантракт гульца з клубам быў укладзены да лета 2023 года.

Ангельскі футбольны клуб «Манчэстэр Юнайтэд» скасаваў пагадненне з 37-гадовым партугальскім нападнікам Крыштыяну Ранальду. Пра гэта ў аўторак a target="_blank" href=https://www.manutd.com/en/news/detail/man-utd-official-statement-on-cristiano-ronaldo-22-november-2022>паведаміла прэсавая служба ангельскага клуба.

Адзначана, што Крыштыяну Ранальду мае неадкладна пакінуць «Манчэстэр Юнайтэд» з узаемнай згоды.

«Клуб дзякуе футбалісту за ягоны неацэнны ўнёсак у вынікі каманды і зычыць яму і ягонай сям'і ўсяго найлепшага ў будучыні. Усе ў клубе сканцэнтраваныя на тым, каб працягваць развіццё пад кіраўніцтвам Эрыка тэн Гага», - гаворыцца ў заяве.

Перад пачаткам чэмпіянату свету ў Катары Ранальду даў інтэрв'ю брытанскаму выданню The Sun, у якім заявіў, што не паважае цяперашняга галоўнага трэнера каманды нідэрландца Эрыка Тэн Гага.

18 лістапада стала вядома, што "Манчэстэр Юнайтэд" пачаў працэс скасавання кантракту з Ранальду без выплаты кампенсацыі пасля скандальнага інтэрвію. Кантракт гульца з клубам быў укладзены да лета 2023 года.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках