6 траўня 2024, панядзелак, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы з Падмаскоўя, якія ўзбунтаваліся, адмовіліся здаваць зброю і выставілі патрабаванні ўладам РФ

64
Вайскоўцы з Падмаскоўя, якія ўзбунтаваліся, адмовіліся здаваць зброю і выставілі патрабаванні ўладам РФ

Бунт «мобікаў» з Серпухова ўбіраецца ў сілу.

Расейскія мабілізаваныя на вайну ва Украіну з Серпухава (Маскоўская вобласць) зладзілі бунт і заявілі, што іх кінулі ў гарачы пункт на фронт без узбраення і падрыхтоўкі. Акупанты паскардзіліся, што камандаванне іх пакінула і распавялі пра вялікія страты сярод «мобікаў».

Адпаведнае відэа распаўсюдзілі Telegram-каналы. Расейцы мяркуюць, што іх «кінулі на разарванне» УСУ, паведамляе obozrevatel.com.

Акупант, які назваўся Уладзімірам Гурыным, сказаў, што іх нібыта вывезлі з Серпухава ў невядомым кірунку, а апынуліся яны ў Макееўцы Данецкай вобласці. Пры гэтым «мобікам» далі з сабой толькі БК.

«Нас загадзя ўвялі ў зман, не было ніякай падрыхтоўкі, толькі набоі далі. Народ у жаху, мы не ведаем, якая наша асноўная задача. Цяпер задача - выжыць. Нас засталося не так шмат, нас пакалашмацілі. Але мы не параненыя, не забітыя і мы не ў палоне. З намі абышліся вельмі дрэнна. Камбат ад нас адмовіўся», - сказаў ён.

«Камандавання ў нас няма. Мы збіваемся ў роту і камандуем самі сабой. Нас кінулі на разарванне ворагу. Мы фарш», - заявіў «мобік».

Акупанты адмаўляюцца вяртацца на перадавую і аддаваць зброю. Сваякі мабілізаваных заявілі, што ім пагражаюць трыбуналам.

«Сёння з хлопцамі размаўляў пракурор. Яны выставілі патрабаванні. Гатовыя ваяваць на другой трэцяй лініі, але не на першай», – паведаміла адна са сваячак журналістам.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках