27 красавiка 2024, Субота, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбылі высокапастаўленыя расейскія генералы

31
У Беларусь прыбылі высокапастаўленыя расейскія генералы

Якая мэта візіту?

Генералы з краіны-тэрарысткі Расеі прыехалі ў Беларусь кантраляваць падрыхтоўку расейскіх вайскоўцаў, але ў Мінабароны Беларусі пра гэта не паведамлялі. Пра гэта піша nv.ua са спасылкай на беларускія Telegram-каналы.

Расейскія прапагандысцкія рэсурсы сцвярджалі, што група расейскіх генералаў на чале з Сяргеем Рудскім, які кіруе галоўным аператыўным кіраваннем расейскага генштаба, прыехалі ў Беларусь «з працоўным візітам». Як мяркуецца, яны прызямліліся на аэрадроме ў Мачулішчах учора ў 15:45 паводле менскага часу.

Генералы павінны праінспектаваць ход падрыхтоўкі так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў на беларускіх палігонах, агледзець казармы, вучэбныя месцы і пункты кіравання, а таксама наведаць заняткі вайскоўцаў краіны-агрэсаркі і «пазнаёміцца з парадкам выканання баявых задачаў падраздзяленнямі УС РБ у прыкрыцці дзяржаўнай мяжы РБ».

«...Генералы павінны заслухаць даклады пра ступень гатоўнасці падраздзяленняў РГВ для выканання задачаў прызначэння. Можна меркаваць, што паводле вынікаў інспекцыі будзе зроблены даклад вышэйшаму кіраўніцтву ў МА РФ. І на падставе гэтага будуць прымацца далейшыя пастановы датычна расейскага кантынгенту РГВ у Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым Міністэрства абароны Беларусі афіцыйна не паведамляла пра візіт расейскіх генералаў. Раней падчас вучэнняў «Саюзная адвага – 2022» зводкі беларускай установы таксама не адпавядалі фактычнаму знаходжанню расейскіх вайскоўцаў у Беларусі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках