27 красавiка 2024, Субота, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пачалі фармаваць новы «кацёл» каля Сватава

4
УСУ пачалі фармаваць новы «кацёл» каля Сватава
ФОТА: ЕРА

З’явіліся першыя прыкметы акружэння войскаў РФ.

Украінскія вайскоўцы могуць узяць расейскіх акупантаў у «кацёл» паблізу Сватава. На гэтым кірунку ўжо прыкметныя першыя прыкметы акружэння. Пра гэта заявіў ваенна-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка, паведамляе «24 канал».

У такім выпадку акупанты будуць вымушаныя ўцякаць са Сватава, як гэта было падчас контрнаступу на Ліман. Аднак у акупантаў амаль няма лініі абароны, найбліжэйшая – у раёне Старабельска.

«Калі гэта будуць уцёкі такога тыпу менавіта ў Старабельск, то фактычна будзе разбураная абарона ад Сватава да Старабельска – гэта вялікія тэрыторыі», – сказаў Каваленка.

Ён не выключае, што гэты контрнаступ можа пачацца да канца 2022 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках