27 красавiка 2024, Субота, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунты мабілізаваных паставілі Крэмль у тупік

4
Бунты мабілізаваных паставілі Крэмль у тупік

У расейскай прапагандзе адбыўся раскол.

Паведамленні пра дрэннае забеспячэнне мабілізаваных расколваюць расейскую інфармацыйную прастору, агаляючы супярэчнасці паміж наратывамі мясцовых ваенкараў, «ПВК Вагнера» і рэальнымі намаганнямі дзяржавы ў змякчэнні праблемаў.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Так, мабілізаваныя вайскоўцы з Серпухава Маскоўскай вобласці заявілі 23 лістапада, што расейскае ваеннае камандаванне адправіла іх у бой без належнай падрыхтоўкі, абмундзіравання і ахоўнага рыштунку, што прывяло да масавых стратаў.

Яны таксама сцвярджалі, што камандаванне корміць мабілізаваны персанал толькі адзін раз на дзень, нягледзячы на тое, што ў яго дастаткова ежы для забеспячэння.

Расейская крыніца паведаміла, што серпухаўскія мабілізаваныя цяпер паўстануць перад вайсковым трыбуналам за дэзерцірства, але мужчыны пазней выпусцілі відэа, адмаўляючы, што яны дэзерціры.

Мабілізаваныя заявілі, што гатовыя служыць на другой і трэцяй лініях абароны, а не на лініі фронту.

Адказы расейскіх ваенкараў падзяліліся паміж заклікам спачування да мабілізаваных і пакараннем.

Адны ваенкары сцвярджаюць, што гэтыя расейскія вайскоўцы пакінулі свае пазіцыі ў Макееўцы Луганскай вобласці і пакінулі іншых чальцоў свайго падраздзялення на пакаранне смерцю пры здачы ўкраінскім сілам (абвінавачанне, якое расследуецца украінскім урадам – рэд.).

Іншыя ваенкары, якіх звязваюць з «ПВК Вагнера», крытыкавалі расейскія праблемы з навучаннем і камандаваннем.

Ваенкары «ПВК» таксама крытыкавалі сваіх жа калег, якія, паводле іхніх словаў, неправамоцна асуджалі серпухаўскіх мабілізаваных.

Адзін расейскі ваенкар нават заявіў, што вайскоўцы не адмаўляюцца ваяваць, але не хочуць быць «гарматным мясам», адзначаюць аналітыкі.

У той самы час так званая Рада правоў чалавека заклікала да аб'ектыўнасці пры праглядзе відэа і паабяцала, што ўзніме гэтае пытанне перад прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках