2 лютага 2023, Чацвер, 23:52
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

RLI: Крэмль ужо прыняў пастанову пра ліквідацыю Лукашэнкі

86
RLI: Крэмль ужо прыняў пастанову пра ліквідацыю Лукашэнкі

Паводле плану РФ ягонае крэсла зойме генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.

Крэмль спланаваў радыкальны варыянт удзелу беларускага войска ў вайне супраць Украіны. Сярод іншага, Расея задумала ліквідаваць самаабвешчанага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку і атрымаць кантроль над ягоным войскам.

Як адзначаюць аналітыкі Інстытута Роберта Лансінга (Robert Lansing Institute, RLI), крыніцы ў расейскім ваенным кіраўніцтве пацвердзілі, што Крэмль ужо прыняў пастанову пра ліквідацыю Лукашэнкі.

Крэмль плануе прапанаваць сфабрыкаваныя доказы «датычнасці Украіны і Польшчы пад кіраўніцтвам выведкі NATO» да забойства Лукашэнкі, нават калі замах будзе няўдалым. Гэтая сітуацыя фармальна стане падставай для далейшага ўдзелу беларускіх войскаў у вайне супраць Украіны.

Ваенная выведка РФ у найбліжэйшыя дні можа паспрабаваць прапрацаваць сцэнар альбо з замахам на Лукашэнку, альбо з ягонай імітацыяй. Мэтай гэтай аперацыі стане запалохванне беларускага дыктатара, падахвочваючы яго аддаць загад пра ўступленне ў вайну на баку Расеі.

У ГРУ ўжо прапрацоўваюць сцэнар забойства Лукашэнкі падчас аперацыі. Мяркуецца, што ягонае крэсла тады зойме дзейны генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась – нараджэнец Чарнігаўскай вобласці, які цалкам лаяльны да РФ.

Аналітыкі не выключаюць, што Расея хоча аб'яднаць два войскі пад сваім адзіным камандаваннем. Тады Лукашэнка страціць магчымасць кіраваць краінай. Цяпер існуе вялікая рызыка таго, што дыктатар страціць сваю пасаду, а ягонае месца зойме марыянетачны Зась.

«Расея, хутчэй за ўсё, зладзіць узброеныя правакацыі ў Беларусі, каб падштурхнуць Лукашэнку да ўдзелу ў вайне. Але страх страціць уладу застанецца для яго галоўнай перашкодай на шляху да гэтага кроку. Апошнія паведамленні ад крыніцаў у Маскве пацвярджаюць папярэднія высновы аналітыкаў інстытута на карысць драматычнага сцэнара для Аляксандра Лукашэнкі», – рэзюмуюць аналітыкі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».