27 красавiка 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта будзе пабоішча»: Што чакае акупантаў пры ўварванні з Беларусі

32
«Гэта будзе пабоішча»: Што чакае акупантаў пры ўварванні з Беларусі

РФ рыхтуе новы паход на Кіеў з поўначы

Расея можа паўтарыць свой паход на Кіеў з уварваннем з тэрыторыі Беларусі. Такі сцэнар прапрацоўвае Генштаб РФ. Пра гэта расказаў у інтэрв'ю журналістцы Юліі Латынінай у YouTube вядомы расейскі праваабаронца, лідар арганізацыі Gulagu.net Уладзімір Асечкін, спасылаючыся на інфармаваную крыніцу ў ваенным кіраўніцтве РФ.

«Мы атрымалі ліст некалькі дзён таму ад чалавека, які мае прамое дачыненне да Генштаба Мінабароны. Разглядаецца план уварвання з боку Беларусі», – расказаў праваабаронца.

Ён адзначыў, што пасля ўцёкаў расейскага войска ўкраінцы выбудавалі вельмі сур'ёзную абарончую лінію на мяжы з Беларуссю, якая павінна стрымаць паўторны наступ агрэсара. Гэта, у тым ліку, мінныя палі. І размінаваць іх Генштаб РФ плануе целамі сваіх салдатаў, запэўнівае Асечкін.

«Яны падрыхтавалі вялікую колькасць зняволеных якраз для таго, каб яны ішлі першымі, прабіваючы сабой дзірку ў гэтай мапе мінных палёў, расчышчаючы дарогу для тэхнікі», – растлумачыў ён.

Праваабаронца таксама ўдакладніў, што ў Беларусь перакідваюцца прафесійныя дэсантнікі, якіх раней вывелі з правабярэжнай часткі Херсоншчыны. Верагодна, менавіта іх плануюць выкарыстоўваць у якасці асноўнай наступальнай сілы.

«У іх ці пан, ці прапаў… Гэта паўторная другая хваля ўварвання, вокамгненны кідок, каб узяць Кіеў… Калі яны сапраўды пойдуць у нахрап, такі вал людзей, гэта будзе самае крывавае пабоішча за ўсю гісторыю 21 стагоддзя», – паведаміў Асечкін.

Ён удакладніў, што пасля публікацыі ліста крыніцы ў Генштабе УС РФ пачаліся найсур'ёзнейшыя праверкі. Спецслужбы шукаюць крыніцу выцечкі. І гэта, паводле ягоных словаў, ускосна пацвярджае дакладнасць прапанаваных звестак.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках